Дзяржаўная ўстанова культуры «Музей-сядзіба „Пружанскі палацык“»

Музей-сядзіба «Пружанскi палацык» — адзіная адноўленая сядзіба такога тыпу ў Беларусі! Аснова канцэпцыі экспазіцыі нашага музея, якая была распрацавана ў 1998 годзе навуковай групай супрацоўнікаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея пад кіраўніцтвам вядучага навуковага супрацоўніка музея Тамары Адамаўны Слесарук — узнаўленне інтэр’ераў гарадской сядзібы ХІХ стагоддзя.

Музей з’яўляецца важным турыстычным аб’ектам рэгіёна. У год музей наведваюць больш за 6 000 турыстаў, у тым ліку з замежжа. Супрацоўнікі музея, акрамя навуковай працы, праводзяць экскурсіі, масавыя мерапрыемствы, арганізоўваюць мастацкія, адукацыйныя і краязнаўчыя выставы, чытаюць лекцыі.