Летуценні ўначы


У рамках міжнароднай акцыі "Ноч музеяў" музей-сядзіба "Пружанскі палацык" праводзіць 16 мая 2014 года святочную вечарыну "Летуценні ўначы".
У праграме:
-канцэрт класічнай музыкі ( з удзелам калектываў з г.Баранавічы і г.Гродна);
-мастацкае шоу “Пескаграфія”;
-выступленне ілюзіяніста;
-відовішчнае светавое прадстаўленне і інш.
Вы зможаце упершыню ўбачыць унікальную археалагічную калекцыю с фонду музея, наведаць выставу “З нямецкага фотаальбома 1914 – 1918 гг.”, прыняць удзел у майстар-класах, набыць арыгінальныя сувеніры…
Вас таксама чакаюць цёплы прыём і нечаканыя сюрпрызы.
! Уваход у вячэрніх уборах.!
Пачатак у 19.00
Кошт білета 50 000 руб. Білеты можна набыць у касе музея.
Тэл. для даведак: 2 18 96, +375 333 711 342 (МТС)

265